У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна зносін “Азбука здароўя”, прысвечаная Сусветнаму дню здароўя. Па традыцыі першым было ўступнае слова бібліятэкара пра здароўе, здаровы лад жыцця, яго каштоўнасці, пра ролю здароўя ў жыцці кожнага чалавека. Далей да дыялогу падключыліся ўсе прысутныя, пагаварылі аб рацыянальным і правільным харчаванні, назвалі карысныя і шкодныя прадукты харчавання і кожны параіў свае практыкаванні пры галаўных болях, болях у спіне, для зняцця ціску і г.д. І каб словы не разыходзіліся са справай, далей прапаноўвалася парухацца і зрабіць прапанаваныя практыкаванні.
Для нагляднага азнаямлення была падрыхтавана тэматычная выстава кніг з фонду бібліятэкі аб здаровым ладзе жыцця.






