Зэльвенскую раённую бібліятэку наведалі рабяты 2 “Б” класа гімназіі №1, дзе работнікі бібліятэкі правялі для іх экскурсію “У гасцях у кнігі”. Бібліятэкары распавялі дзецям, што бібліятэка — гэта сховішча кніг, пазнаёмілі з правіламі паводзін у бібліятэцы, з правіламі абыходжання з кнігай. Расказалі, што ў кожнай кнігі ёсць сваё месца на кніжным стэлажы, дзе яна павінна знаходзіцца, каб бібліятэкар мог лёгка і хутка яе знайсці. Затым юныя чытачы прынялі актыўны ўдзел у займальнай віктарыне “Казачныя героі”, а таксама пагулялі ў гульню “Так-не”. Дзецям вельмі спадабалася быць гасцямі ў кніг. Яны ўсе ўзялі кнігі для чытання дома, а ў падарунак ад бібліятэкараў атрымалі закладку. Спадзяемся, што кніга будзе заўсёды самым блізкім і разумным сябрам для юных чытачоў.











