Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Велікодны кошык”

Вялікдзень — адно са светлых святаў, свята веры, радасці, надзеі і любові. У Кашалёўскай сельскай бібліятэцы клубе з актыўнымі чытачамі праведзены пасядзелкі “Велікодны кошык”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар пазнаёміла прысутных са звычаямі і традыцыямі святкавання Вялікадня. Усе ўдзельніцы падзяліліся сваімі рэцэптамі святочных страў, спосабамі ўпрыгожвання велікодных яек. А з музычнымі нумарамі перад прысутнымі выступалі і віншавалі іх са святам работнікі сектара па нестацыянарным абслугоўванні насельніцтва. Сустрэча даставіла ўсім радасць і задавальненне.