Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Топ-10 гістарычных месцаў Беларусі”

Беларусь-краіна з глыбокімі каранямі і багатым культурным пластом. Напярэдадні Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных месцаў, які адзначаецца 18 красавіка, і ў межах праекта «Кожная пятніца – роднае, сваё», бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў на краязнаўча-пазнавальную гадзіну «Топ-10 гістарычных месцаў Беларусі». Падчас віртуальнага падарожжа госці бібліятэкі “наведалі” знакавыя аб’екты, якія з’яўляюцца гонарам беларускай зямлі: Мірскі і Нясвіжскі замкі — велічныя рэзідэнцыі роду Радзівілаў, Брэсцкую крэпасць-герой — сімвал мужнасці, Сафійскі сабор у Полацку — духоўную калыску беларусаў і інш..

Мерапрыемства суправаджалася аглядам тэматычнай літаратуры. Удзельнікі адзначылі, што такія сустрэчы дапамагаюць па-новаму зірнуць на звыклыя турыстычныя маршруты і натхняюць на падарожжы па родным краі.