Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Краязнаўчая бібліяпанарама “Пешшу ў гісторыю: помнікі малой Радзімы”

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла краязнаўчую бібліяпанараму “Пешшу ў гісторыю: помнікі малой Радзімы”. Пад час мерапрыемства ішла размова пра прыгожыя гістарычныя месцы Гродзенскай вобласці і Зэльвенскага раёна. Бібліятэкар расказала дзецям пра Каложскую царкву, Кафедральны касцёл Святога Францішка Ксаверыя, Сынкавіцкую царкву, мемарыяльны комплекс Баявой Славы ў Зэльве і інш. У час сустрэчы дзеці папоўнілі свае веды па гісторыі Беларусі, пазнаёміліся з цікавымі кнігамі па гэтай тэматыцы.