Экскурс “Я вырас тут і край мне дарагі” правяла бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба. Яна пазнаёміла сваіх чытачоў з гісторыяй вёскі Славацічы, з папулярнымі і цікавымі месцамі роднага краю, з біяграфіяй знакамітай паэткі-зямлячкі Антаніны Хатэнка, якая нарадзілася ў вёсцы Зенькаўцы. Удзельнікі разглядзелі экспанаты даўніх рэчаў, якімі карысталіся раней. Па заканчэнні экскурсіі была праведзена віктарына, пераможцы якой атрымалі салодкія прызы.






