Напярэдадні 40-годдзя катастрофы на Чарнобыльскай АЭС у Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшоў эка-рэквіем “Чарнобыль – адна бяда на ўсіх”. У ходзе мерапрыемства бібліятэкар расказала ўдзельнікам 7 “А” класа гімназіі №1 г.п. Зэльва аб самай маштабнай катастрофе ў гісторыі чалавецтва — аварыі на Чарнобыльскай АЭС, аб подзвігу людзей, якія першымі ўступілі ў барацьбу з агнём, аб наступствах катастрофы. І самае галоўнае тое, што і праз 40 гадоў важна для ўсіх нас і нашых нашчадкаў памятаць і ведаць гісторыю сваёй краіны, шанаваць подзвігі тых, хто, рызыкуючы сваім жыццём, ратаваў і ратуе людзей, стаіць на абароне кожнага з нас.








