24 красавіка ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы ўсім наведвальнікам прапаноўвалася пагрузіцца ў лабірынты таямніц і забыцца пра сумныя бібліятэчныя правілы. Падчас правядзення бібліяночы“Бібліятэка раскрывае карты” ўсіх чакаў квэст, які прадчуваў азарт адкрыццяў і кожнаму давялося стаць сапраўдным дэтэктывам. Удзельнікі мерапрыемства прайшлі шэраг выпрабаванняў і цікавых заданняў. На працягу ўсяго мерапрыемства яны даказвалі, што могуць стаць сапраўднымі сышчыкамі і ўзламаць “КОД” літаратуры. Інтрыга захоўвалася на працягу ўсяго вечара: хто ж першым дабярэцца да ісціны і забярэ галоўны трафей? І ў выніку, вядома ж, былі абраныя самыя лепшыя з лепшых. Дыпломамі і памятнымі прызамі ўзнагароджаны Баган Сяргей Уладзіміравіч, Літвінчык Святлана Іванаўна, Рудзіеўская Лізавета, Бабарыка Ксенія і Кузьма Лізавета. Віншуем з заслужанай перамогай! Наша мерапрыемства яшчэ раз даказала, што сучасная бібліятэка — гэта дынамічная прастора, здольная здзіўляць.















