Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Інфармацыйная гадзіна “Аб чым плача мёртвы горад”

У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла інфармацыйная гадзіна “Аб чым плача мёртвы горад”, прымеркаваная да Чарнобыльскай трагедыі. Дзеці пагрузіліся ў хроніку той страшнай вясны, даведаліся пра прычыны аварыі, маштабы радыеактыўнага заражэння і галоўнае – пра гераізм ліквідатараў. Асаблівы водгук у душах дзяцей выклікалі імёны шасці маладых пажарных, якія ступілі насустрач агню і смяротнаму дыханню рэактара, даведаліся імёны землякоў, якія ўдзельнічалі ў ліквідацыі наступстваў аварыі. Мерапрыемства завяршылася агульнай высновай: аварыя на Чарнобыльскай АЭС стала трагічным урокам для ўсяго свету, які чалавецтва абавязана памятаць, каб не дапусціць падобнага ў будучыні.