У Зэльвенскай раённай бібліятэцы была праведзена дыялогавая пляцоўка “Дзень, які застанецца ў памяці назаўсёды”, прымеркаваная 40-годдзю з дня аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. На мерапрыемстве выступілі эксперты: Лойка Сяргей Мікалаевіч, намеснік старшыні Зэльвенскага раённага выканаўчага камітэта і Шышко Яўген Аляксандравіч, начальнік адасобленай групы Зэльвенскага раёна. Сваёй гісторыяй ліквідацыі наступстваў аварыі падзяліўся з прысутнымі наш зямляк Якімчык Уладзімір Міхайлавіч. Трагедыя 1986 года паказала, наколькі далікатны наш свет і як дорага абыходзяцца памылкі. Мы не можам змяніць мінулае, але ў нашых сілах зрабіць так, каб падобныя ўрокі больш не паўтараліся.











