Урок мужнасці “Праз гады пасля пекла”, прымеркаваны 40-годдзю пасля выбуху 4 энергаблока на Чарнобыльскай АЭС, правяла для навучэнцаў Князеўскай сярэдняй школы бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі. Яна расказвала пра падзеі той страшнай ночы. Асаблівая ўвага была ўдзелена аповеду пра гераізм пажарных, якія першымі прыбылі на месца аварыі і прадухілілі яшчэ больш маштабныя разбурэнні. Гучалі кранальныя вершы, прысвечаныя Чарнобыльскай трагедыі і подзвігу людзей, якія цаной свайго жыцця і здароўя змагаліся з наступствамі катастрофы.



