Да юбілею Юрыя Дзмітрыевіча Дзмітрыева, рускага дзіцячага пісьменніка ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена літаратурная гульня-віктарына “Такі велізарны свет прыроды”. Яна пазнаёміла ўдзельнікаў з кнігамі пісьменніка: “Кніга прыроды”, “Вялікая кніга лесу”, “Суседзі па планеце”. Рабяты даведаліся, як настаўнік рускай мовы стаў пісьменнікам, выбраўшы для сваёй творчасці свет жывой прыроды. Дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні і загадкі віктарыны, пагулялі ў гульню “Веру – не веру”, падзяліліся сваімі ведамі, цікавымі гісторыямі з кніг Юрыя Дзмітрыева, якія ім спадабаліся і запомніліся.






