26 красавіка да Дня памяці аб Чарнобыльскай катастрофе ў Славаціцкай сельскай бібліятэцы–клубе прайшла гадзіна смутку “Балючая памяць — Чарнобыль”. Удзельнікі праглядзелі і абмеркавалі дакументальнае відэа, прысвечанае Чарнобыльскай аварыі, пагаварылі аб экалагічных праблемах, радыяцыйным забруджванні і аб тым, як працягваецца актыўная работа па рэабілітацыі зямель, вяртанні іх у гаспадарчы абарот. У заключэнне мерапрыемства бібліятэкар парэкамендавала чытачам мастацкую літаратуру, дзе раскрываецца тэма Чарнобыльскай трагедыі.




