Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Чарнобыль 40 гадоў таму, Чарнобыль у цяперашні час”

Да Дня памяці аб Чарнобыльскай трагедыі ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшоў урок памяці “Чарнобыль 40 гадоў таму, Чарнобыль цяперашнім часам”. Бібліятэкар нагадала храналогію падзей 26 красавіка 1986 года, назвала імёны першых ахвяр ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Распавяла пра наступствы гэтай трагедыі, якія мы дагэтуль адчуваем, як ідзе аднаўленне Чарнобыльскай зоны, у тым ліку аднаўленне прыроды, прагнозы па засяленні. Для чытачоў бібліятэкі быў падрыхтаваны агляд артыкулаў з перыядычнага друку, пра тое, як працягваецца актыўная работа па рэабілітацыі зямель, вяртанні іх у гаспадарчы абарот і забеспячэнні сацыяльнай абароны насельніцтва ў пацярпелых раёнах Беларусі.