Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Экскурсія “Бібліятэка – кніжкін дом”

Зэльвенскую раённую бібліятэку наведалі навучэнцы 1 “А” класа гімназіі №1. Бібліятэкары правялі для іх экскурсію “Бібліятэка – кніжкін дом”. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікай цікавасцю і ўвагай слухалі аповяд бібліятэкара пра тое, для чаго патрэбна бібліятэка, як стаць чытачом бібліятэкі, якія правілы варта выконваць, знаходзячыся ў доме кніг. Рабяты з цікавасцю разглядалі яркія вокладкі кніг, абмяркоўвалі, чаму важна беражліва ставіцца да кніг і захоўваць цішыню, каб не перашкаджаць іншым чытачам. Экскурсія зрабіла на першаклашак велізарнае ўражанне. Па заканчэнні мерапрыемства дзеці разам з настаўнікам запісаліся ў бібліятэку і з задавальненнем узялі пачытаць упадабаныя кнігі дадому.