Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Няма гвалту ў свеце дзяцінства”

У наш час праблема бяспекі дзяцей, іх абарона ад жорсткага абыходжання і гвалту становіцца ўсё больш і больш актуальнай. У Елкаўскай інтэграванай бібліятэцы прайшла прафілактычная гутарка “Няма гвалту ў свеце дзяцінства”. Рабяты пазнаёміліся з такімі паняццямі, як “жорсткасць”, “гвалт”, “агрэсія”, “булінг” і асноўнымі дакументамі, якія абараняюць інтарэсы дзяцей. Бібліятэкар распавяла аб відах жорсткасці, гвалту, аб законах, якія абараняюць ахвяру, аб дзіцячым тэлефоне даверу, па якім яны могуць патэлефанаваць у выпадку небяспекі. Таксама адзначыла, што можна прадухіліць небяспечную сітуацыю, калі выконваць правілы паводзін, з якімі дзеці былі таксама азнаёмленыя. У ажыўленым дыялогу ўдзельнікі абмяркоўвалі цяжкія жыццёвыя сітуацыі, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі, адкрыта казалі аб парушэнні правоў дзяцей, якое назіраецца ў паўсядзённым жыцці, давалі карысныя парады, як іх пазбегнуць, да каго звярнуцца па дапамогу. Усім удзельнікам былі раздадзеныя інфармацыйныя ўлёткі “Як не стаць ахвярай гвалту”.