Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурнае знаёмства “Чарадзейная краіна Васіля Віткі”

Бібліятэкар Князеўскай сельскай бібліятэкі з вучнямі ДУА “Князеўская сярэдняя школа” правяла літаратурнае знаёмства “Чарадзейная краіна Васіля Віткі”. Пад час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка, даведаліся, хто такі дзед Васіль, адкуль у яго вершы і казкі бяруцца. З дапамогай вершаў правялі ўрок матэматыкі, адгадвалі загадкі, вучылі скорагаворкі і лічылкі. Удзельнікі мерапрыемства замацавалі свае веды ў казачнай віктарыне.