Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Дарогі і летуценні Алега Лойкі”

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы адбылося чарговае паседжанне літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” у фармаце літаратурнага партрэту “Дарогі і летуценні Алега Лойкі” да 95-ці гадовага юбілея беларускага паэта. Імя Алега Лойкі добра вядома на Слонімшчыне, яго малой радзіме, якой ён прысвяціў самыя шчырыя, добрыя і светлыя паэтычныя радкі.
На літаратурнай імрэзе ў выкананні удзельнікаў літаратурна-музычнай гасцёўні “Ліра” гучалі вершы “Родны горад”, “Журавель”, “У гэты свет хадзіць люблю я”, “Іду па першаму пралеску” і інш. Прысутныя з цікавасцю слухалі інфармацыю пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка.
Мерапрыемства прайшло цёпла і ўтульна.