Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Гутарка“Няма гвалту ў свеце дзяцінства”

У наш час праблема бяспекі дзяцей, іх абарона ад жорсткага абыходжання і гвалту становіцца ўсё больш і больш актуальнай. У Зэльвенскай раённай бібліятэцы прайшла гутарка з падлеткамі“Няма гвалту ў свеце дзяцінства”. Бібліятэкары пазнаёмілі дзяцей з такімі паняццямі, як “жорсткасць”, “гвалт”, “булінг”, а таксама асноўнымі дакументамі, якія абараняюць інтарэсы дзяцей. Разам абмеркавалі цяжкія жыццёвыя абставіны, з якімі яны могуць сутыкнуцца ў сям’і, школе, на вуліцы, пры зносінах з аднагодкамі і дарослымі. Дзеці атрымалі карысныя парады, як разумець і ўмець дараваць іншага чалавека, куды і да каго звярнуцца па дапамогу ў выпадку цяжкіх жыццёвых сітуацый. Прадставілі увазе падлеткаў літаратуру і інфармацыйныя матэрыялы па гэтай тэме.