Падчас выезду бібліобуса Зэльвенскай раённай бібліятэкі ў вёсцы Кастрычніцкая быў праведзены агляд ваеннай літаратуры “Прачытаць пра вайну, каб памятаць”, падчас якога бібліятэкар паспрабавала данесці, што тэма вайны была і застаецца адной з вядучых не толькі ў публіцыстыцы, але і ў мастацкай літаратуры. Чытаючы кнігі пра вайну, мы вяртаемся ў тыя далёкія гады, ажыўляем у сваёй памяці не толькі апісаныя падзеі і герояў, але і ўспамінаем сваіх сваякоў, землякоў, якія ваявалі на фронце, кавалі перамогу ў тыле. Пісьменнік Канстанцін Сіманаў пісаў: “Аб мінулай вайне неабходна ведаць усё. Трэба ведаць, і чым яна была, з якім бязмерным душэўным цяжарам былі звязаны для нас дні адступленняў, і якім бязмерным шчасцем была для нас Перамога. Трэба ведаць і пра тое, якіх ахвяр нам каштавала вайна, якія разбурэнні яна прынесла, пакінуўшы раны і ў душах людзей, і на целе зямлі…”






