Больш за восемдзесят гадоў прайшло з той майскай даты, калі Вялікай Перамогай скончылася вайна. Да гэтай памятнай даты ў Каралінскай сельскай бібліятэцы арганізаваны вернісаж ваеннай кнігі “А ў кніжнай памяці імгненні вайны”. Тут прадстаўлены кнігі пра Вялікую Айчынную вайну: дакументальныя, успаміны і мемуары, мастацкая літаратура савецкіх і беларускіх пісьменнікаў. Цікавыя выданні пра вайну: апавяданні, аповесці, вершы тут могуць знайсці для сябе навучэнцы малодшых класаў, падлеткі і моладзь, дарослыя чытачы і людзі старэйшага пакалення. Чытайце кнігі пра Вялікую Айчынную вайну! І ведайце, якой цаной дасталася Перамога!










