Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Інфарм-дасье “Сімвалы маёй краіны”

У Зэльвенскай раённай бібліятэцы з навучэнцамі гімназіі №1 праведзена інфарм-дасье “Сімвалы маёй краіны”. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дзяржаўных сімвалаў нашай краіны — Дзяржаўным гербам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўным гімнам Рэспублікі Беларусь. Вызначылі значэнне эмблем і кветак, намаляваных на гербе і сцягу, даведаліся пра ролю сімволікі ў жыцці кожнага чалавека і краіны ў цэлым, а таксама адказалі на пытанні віктарыны, склалі пазлы з выявай герба і сцяга Рэспублікі Беларусь.