Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Візіт-віншаванне “Са святам, дарагі наш ветэран!”

Напярэдадні вялікага свята Дня Перамогі бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі з юнымі чытачамі адправіліся ў госці да ветэрана Вялікай Айчыннай вайны – Ганны Захараўны Утлік з візітам-віншаваннем “Са святам, дарагі наш ветэран!” Дзеці падзякавалі герою за мірнае неба і ўручылі букет кветак і падарунак. Ганна Захараўна падзялілася ўспамінамі аб тых далёкіх трагічных падзеях. Яе жыццё – гэта гісторыя мужнасці, стойкасці і любові да Радзімы. Гэты візіт стаў сапраўдным падарункам для ветэрана і яркай падзеяй для дзяцей.