Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя-заклік “Чытаем кнігі пра вайну”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла акцыя-заклік “Чытаем кнігі пра вайну”. Бібліятэкар пазнаёміла наведвальнікаў з выставай “Подзвіг вялікі і вечны”, а таксама ім прапаноўвалася паглядзець і выбраць для сябе кнігі пра Вялікую Айчынную вайну, як мастацкія, так і дакументальныя. Удзельнікі з цікавасцю разглядалі і чыталі кнігі пра вайну. Менавіта кнігі дапамагаюць нам захаваць памяць пра гісторыю нашай краіны і гераізм савецкага салдата.