10 мая наша краіна адзначала Дзень Дзяржаўнага герба, Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. З гэтай нагоды бібліятэкар Крывіцкай сельскай бібліятэкі-клуба сабрала сваіх чытачоў на вусны часопіс “Душа Беларусі ў сімвалах яе”, каб расказаць пра сімволіку нашай краіны. У бібліятэцы была аформлена выстава кніг, прысвечаная дзяржаўнай сімволіцы. Удзельнікі мерапрыемства маглі пазнаёміцца з выданнямі, прадстаўленымі на кніжнай выставе. Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з галоўнымі атрыбутамі сваёй краіны: расказала што сімвалізуе Дзяржаўны герб, пра значэнне кожнага з колераў Дзяржаўнага сцяга, успомнілі словы Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Напрыканцы мерапрыемства зачытала верш Браніслава Спрынчана “Герб дзяржавы Беларускай”.





