Бібліятэкар Славаціцкай сельскай бібліятэкі-клуба правяла гутарку “Гісторыя краіны, гісторыя сімвалаў”. Яна распавяла ўдзельнікам пра дзяржаўныя сімвалы Беларусі, што яны ўвасабляюць, якую інфармацыю нясуць і што абазначае кожны элемент дзяржаўнай сімволікі. Мерапрыемства было накіравана на выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну, павагу да яе гісторыі і традыцый. Для замацавання ведаў была праведзена віктарына “Сімвалы маёй краіны”.





