Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Літаратурна-музычная кампазіцыя “Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сям’і”.

Важнае і вельмі душэўнае свята — Міжнародны дзень сям’і, штогод адзначаецца па ўсёй планеце 15 мая. Сям’я — гэта родныя людзі. Сям’я гэта — дом, дзе пануюць любоў, адданасць, сяброўства. Сям’я — гэта самае дарагое, што ёсць у кожнага чалавека. Напярэдадні гэтага свята работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі з вучнямі 3 “А” класа гімназіі №1 правялі літаратурна-музычную кампазіцыю “Шчаслівы той, хто шчаслівы ў сям’і”. Юныя чытачы разам з бібліятэкарамі паразважалі пра тое, што такое сям’я, хто з’яўляецца галоўным у сям’і, якія пачуцці з’яўляюцца асновай моцнай і надзейнай сям’і. Далей дзеці паглядзелі відэаролік “Што дзеці кажуць пра сям’ю?”, разгадалі крыжаванку, успомнілі прыказкі пра сям’ю, удзельнічалі ў розных конкурсах і гульнях.