У Бародзіцкай сельскай бібліятэцы для дзяцей ДУА “Бародзіцкая пачатковая школа” праведзена бібліятэчная гадзіна “Бібліятэка прымае гасцей”. Дзеці здзейснілі займальнае падарожжа ў свет кніг, пазнаёміліся з асноўнымі правіламі карыстання бібліятэкай, даведаліся, як трэба абыходзіцца з кнігамі, што такое “абанемент” і “фармуляр”, па якім прынцыпе кнігі расстаўляюцца на стэлажах. У завяршэнне мерапрыемства з дзецьмі праведзена віктарына “Адгадай казачнага героя” і кожнае дзіця выбрала сабе кніжку для чытання дома.









