У Зэльвенскай раённай бібліятэцы ў межах праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё” праведзена гульня-падарожжа “Дзіўны свет Васіля Віткі” да 115-годдзя беларускага дзічага пісьменніка. Дзеці паслухалі казку “Вавёрчына гора”, адказалі на пытанні віктарыны, даведаліся, што юбіляр сямнаццаць гадоў быў рэдактарам усімі любімага дзецьмі часопіса “Вясёлка”. З вялікай ахвотай удзельнікі ўключыліся ў прапанаваную фізкультхвілінку пад словы лічылкі аўтара “Раз, два, тры, чатыры”.
Адным словам, правялі цікава свой вольны час.









