Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае, сваё” запрасіла сваіх чытачоў на літаратурны турнір “Казкі дзеда Васіля”, прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння Васіля Віткі. У час мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з жыццём і творчасцю пісьменніка. Даведаліся пра разнастайнасць тэматыкі і шматлікасць герояў твораў юбіляра. Дзеці паказалі свае веды ў інтэлектуальных конкурсах, дзе яны рашалі розныя задачкі, адгадвалі загадкі, вымаўлялі скарагаворкі.
На прыканцы мерапрыемства дзеці прыйшлі да высновы, што сваімі творамі Васіль Вітка вучыць іх любіць родную мову, дапамагае разабрацца ў разуменні дабра і зла, імкнецца выхаваць іх актыўнымі людзьмі.








