Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Бібліяакцыя“Кніга прыходзіць у сям’ю”

У дзень усімі любімага свята – Дня сям’і, якое адзначаецца 15 мая, Каралінская сельская бібліятэка расчыніла свае дзверы для чытаючых сем’яў. На працягу ўсяго дня бібліятэкар віншавала ўсіх з гэтым выдатным і вельмі значным святам. Кожны ўдзельнік бібліяакцыі “Кніга прыходзіць у сям’ю” панёс з сабой часцінку добрага настрою разам з прыгожай кнігай.