У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе сабраліся тыя, для каго сям’я – галоўная каштоўнасць для таго, каб правесці гадзіну зносін “Роля жанчыны ў сучаснай сям’і”. Жанчына – гэта маці і жонка, якая стварае ўтульнасць у сям’і падтрымлівае парадак і чысціню ў доме, добрую атмасферу і цяпло чалавечых адносін, а таксама выхоўвае, любіць і абараняе сваё дзіця, робіць усё, каб яно было шчаслівым. Удзельнікі мерапрыемства абмеркавалі, што такое безумоўная любоў, расказалі аб сваіх сем’ях, аб сумесных захапленнях, традыцыях і падзяліліся сакрэтамі сямейнага шчасця. Не абышлося, вядома, без гульняў і конкурсаў. У завяршэнні ўсе разам зрабілі галоўны выснову, што сям’я – гэта самая вялікая каштоўнасць, якую трэба берагчы і захоўваць.






