Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Сямейная гульня “Казкі з бабулінага куфра”

У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе да Міжнароднага дня сям’і была праведзена сямейная гульня “Казкі з бабулінага куфра”, удзельнікамі якой былі дзеці і іх дарослыя бацькі. Да пачатку мерапрыемства была арганізавана міні-выстава дзіцячых казак. Бібліятэкар прапанавала здзейсніць цікавае, займальнае падарожжа па казках. І патрэбна для гэтага — прыняць удзел у гульні, якая патрабуе кемлівасці, знаходлівасці, дагадлівасці, а таксама ведання розных казак. Удзельнікі мерапрыемства мелі магчымасць больш цесна ў гульнявой форме пагутарыць са сваімі дзецьмі і ўнукамі, успомніць сваё дзяцінства, паказаць малодшаму пакаленню сваю эрудыцыю. Усе засталіся задаволеныя. Напрыканцы сустрэчы вядучая яшчэ раз павіншавала ўдзельнікаў з Міжнародным днём сям’і і пажадала ўсім шчасця, здароўя і дабрабыту.