Да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Васіля Віткі Каралінская сельская бібліятэка запрасіла сваіх маленькіх чытачоў на літаратурнае дасье “Беларускі Андэрсан”. Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй пісьменніка і яго творчай дзейнасцю. Удзельнікі слухалі і чыталі вершы, скорагаворкі, а таксама з захапленнем разгадвалі загадкі, напісаныя пісьменнікам. За што атрымалі салодкія гасцінцы. Хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з такімі вядомымі казкамі як “Генерал Верабей”, “Дударык”, “Казкі Дзеда Васіля”, “Азбука Васі Вясёлкіна”, “Ваверчына гора”.
Творы Васіля Віткі вучаць нас быць добрымі, сумленнымі і любіць родную мову. Чытайце кнігі Віткі, і вы заўсёды будзеце ў добрым настроі.








