Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Жаночыя прафесіі XXI стагоддзя”

У рамках Года беларускай жанчыны ў Зэльвенскай раённай бібліятэцы была праведзена прафарыентацыйная гадзіна “Жаночыя прафесіі XXI стагоддзя”, падчас якой навучэнцы 6 класа Зэльвенскай дзяржаўнай санаторнай школы-інтэрната папоўнілі веды аб свеце прафесій, даведаліся аб новых прафесіях, такіх, як маркетолаг, лагіст, лешмейкер, юрысконсульт і гэтак далей. Далей дзеці расказалі аб прафесіях сваёй сям’і, сямейных дынастыях і пра тое, кім яны хочуць стаць у будучыні. Таксама маладому пакаленню было падрабязна расказана аб прафесіі — бібліятэкар, пералічылі якасці, якімі павінен валодаць спецыяліст, якую адукацыю трэба для працы ў бібліятэцы і дзе можна яе атрымаць. Напрыканцы мерапрыемства дзецям раздалі буклеты і правялі экскурсію па раённай бібліятэцы. Усе жадаючыя сталі нашымі чытачамі і ўзялі кнігі для чытання ў вольны час.