Выбар будучай прафесіі — адна з самых важных вех у жыцці кожнага чалавека. Для таго, каб зрабіць правільны выбар, трэба мець падрабязнае ўяўленне аб як мага большай колькасці прафесій. З мэтай прафарыентацыі Зэльвенскую раённую бібліятэку наведалі дзеці 7 класа УА “Зэльвенская дзяржаўная санаторная школа-інтэрнат”, дзе работнікі бібліятэкі правялі прафарыентацыйную гадзіну “Прафесій шмат, знайдзі сваю”. Бібліятэкары расказалі аб разнастайнасці прафесій і іх важнасці для людзей, але больш падрабязна спыніліся на прафесіі бібліятэкара. Расказалі аб магчымасцях і асаблівасцях прафесіі, аб сферы дзейнасці, разнастайнасці задач, якія вырашае бібліятэкар, аб якасцях, якія дапамагаюць у прафесіі. Далей пазнаёмілі з аддзеламі, якія займаюцца абслугоўваннем чытачоў, са складам кніжнага фонду. У завяршэнне мерапрыемства ўсе жадаючыя атрымалі інфармацыйныя буклеты “Прафесія бібліятэкар: учора, сёння, заўтра” дзе можна падрабязней даведацца, у якіх навучальных установах можна атрымаць гэтую спецыяльнасць.












