Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Кожная пятніца – роднае, сваё”

Бібліятэкар Елкаўскай інтэграванай бібліятэкі ў межах праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё”запрасіла сваіх юных чытачоў на пазнавальную гадзіну “Узоры беларускага ручніка”. Падчас мерапрыемства дзеці даведаліся, што для беларусаў ручнік — не проста рэч хатняга ўжытку, а нацыянальная каштоўнасць. Яго выкарыстоўвалі ў сямейных абрадах: пры нараджэнні, хрышчэнні чалавека, на вяселлі. Бібліятэкар распавяла пра ўзоры і арнаменты, вышытыя на ручніках і што яны сімвалізуюць. Вывучыўшы сімволіку беларускіх арнаментаў, дзеці паспрабавалі ўвасобіць іх на паперы – кожны ўдзельнік размаляваў “свой ручнічок”.