Да Сусветнага дня без тытуню ў Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў аграгарадку Крывічы праводзілася акцыя-прапанова “Затушы цыгарэту”. Удзельнікам акцыі паведамлялася пра мэту яе правядзення, раздаваліся лістоўкі пра шкоду курэння, прапаноўваўся абмен – цукерка за выкінутую цыгарэту.







