Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


Акцыя “Затушы цыгарэту”

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі “Беларусь супраць тытуню” бібліятэкарам Князеўскай сельскай бібліятэкі праведзена акцыя “Затушы цыгарэту”, накіраваная на барацьбу з тытунекурэннем і прапагандай здаровага ладу жыцця. У ходзе мерапрыемства была прадстаўлена літаратура аб шкодным уздзеянні курэння на арганізм чалавека. Тым, хто курыць, прапаноўвалася адмовіцца ад шкоднай звычкі. Ім былі прапанаваны інфармацыйныя памяткі “Не прожигай свою жизнь”.