14 чэрвеня ў аграгарадку Крывічы бібліятэкары ДУК “Зэльвенская раённая бібліятэка” ладзілі яркае брэндавае мерапрыемства — «Свята малака»! Падчас свята вялася гаворка аб любімым з дзяцінства напоі. Усе жадаючыя змаглі паўдзельнічаць у розных цікавых конкурсах. Асаблівыя словы ўдзячнасці атрымалі руплівыя гаспадары, якія да гэтага часу трымаюць на сваіх падвор’ях кароў і сваёй працай захоўваюць нашы найлепшыя традыцыі!
За святочны драйв і душэўныя песні адказвалі таленавітыя артысты Дзярэчынскага і Галынкаўскага сельскіх клубаў “Зэльвенскага раённага Цэнтра культуры і народнай творчасці”.
Атмасфера дабрыні і радасці панавала сярод людзей на працягу ўсяго свята.













