Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Кожная пятніца – роднае, сваё”

У Славаціцкай сельскай бібліятэцы-клубе ў межах праекту “Кожная пятніца – роднае, сваё” з дзецьмі праведзена гульня “Гучы роднае слова”. Пад час мерапрыемства бібліятэкар узгадала дзецям аб тым, што наша мова вельмі мілагучная, непаўторная, яскравая і мы павінны не толькі валодаць ёй, але і захаваць яе для будучых пакаленняў. Рабяты чыталі вершы беларускіх пісьменнікаў пра родную мову, сваю Радзіму, разважалі аб тым, за што яны яе любяць, разгадвалі загадкі, паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, успаміналі беларускія прыказкі і прымаўкі. Час гульні  прайшоў цікава і займальна.