У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе для дзяцей быў арганізаваны бібліяфрэш “Модныя навінкі з кніжнага кошыку”. Бібліятэкар пазнаёміла чытачоў з новымі паступленнямі ў бібліятэку, пракаменціравала, якія з іх больш падыходзяць для чытання дашкольнікаў, а якія будуць цікавыя для дзяцей сярэдняга школьнага ўзросту. Дзеці знаёміліся з літаратурай і выбіралі для чытання дома.






