У Крывіцкай сельскай бібліятэцы-клубе праведзена літаратурна-пазнавальная гадзіна “У гасцях у Вітамінкі”, падчас якой бібліятэкар расказала дзецям пра тое, як вітаміны дапамагаюць дзецям і дарослым быць моцнымі і здаровымі, абараняюць ад хвароб. Каб быць разумным, дужым, чалавек павінен атрымліваць вітаміны з ежай. Асабліва багатыя імі гародніна і садавіна. Далей бібліятэкар загадвала загадкі аб дарах лесу, гародніне і садавіне.







