Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Ёсць у вайны сумны дзень”

У Князеўскай сельскай бібліятэцы прайшоў урок памяці “Ёсць у вайны сумны дзень” да 85-годдзя пачатку вайны. Бібліятэкар расказала аб першых самых цяжкіх днях вайны, аб раптоўным нападзе фашысцкай Германіі на нашу Радзіму, аб тым якой неймавернай цаной дасталася нам вялікая перамога. Удзельнікі даведаліся, колькі загінула дзяцей, жанчын, салдат у той страшны час, пра гераізм і стойкасць савецкіх салдат. Успомнілі аднавяскоўцаў – удзельнікаў вайны, якія пайшлі абараняць Радзіму, аб іх подзвігах. Ушанавалі іх памяць хвілінай маўчання.