Дзяржаўная ўстанова культуры “Зэльвенская раённая бібліятэка”

231940, Гродзенская вобласць, г. п. Зэльва, вул. Савецкая, д. 34


“Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

Бібліятэкар Каралінскай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў на ўрок мужнасці “Жанчыны Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны”. Удзельнікі мерапрыемства з вялікай увагай слухалі апавяданні пра жанчын, якія нароўні з мужчынамі змагаліся на франтах, працавалі ў тыле, станавіліся партызанкамі і падпольшчыцамі. Асаблівае месца ў гутарцы занялі гісторыі пра медсясцёр, якія ратавалі жыцці параненых байцоў, пра сувязісткаў, якія забяспечвалі бесперабойную сувязь паміж часцямі. Таксама ўспомнілі аб гераічных учынках нашых землячак, чые імёны назаўжды ўпісаны ў летапіс Вялікай Перамогі. Было кранальна казаць пра тое, як жанчыны, нягледзячы на жахі вайны, захоўвалі чалавечнасць, клапаціліся пра дзяцей, падтрымлівалі баявы дух салдат.