Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі зноў арганізавалі цікавае і пазнавальнае мерапрыемства для адпачываючых у лагеры «Блакітная хваля». Для тых, хто любіць літаратуру і шануе зносіны была праведзена гадзіна чытання «У коле сяброў і кніг». Рабяты гулялі ў розныя гульні, разгадвалі хітрыя літаратурныя загадкі і чыталі ўслых захапляльныя гісторыі. Час праляцеў незаўважна, пакінуўшы масу яркіх эмоцый.
Мерапрыемства ў чарговы раз даказала, што чытанне можа быць па-сапраўднаму займальным, асабліва калі побач верныя сябры!














