У Зэльвенскай раённай бібліятэцы праведзены квэст-падарожжа “Знаўцы роднага краю”, прысвечаны вуліцам пасёлка, якія носяць імёны герояў, удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, якія ў той грозны час набліжалі Перамогу, а некаторыя і ўдзельнічалі ў вызваленні Зэльвеншчыны. Рабяты прайшлі дванаццаць станцый, кожная станцыя была прысвечана адной вуліцы. На кожным прыпынку трэба было выканаць пэўныя заданні: расказаць пра героя, у гонар якога названа вуліца, пра славутасці, разгадаць галаваломкі і паўдзельнічаць у розных конкурсах.
Удзельнікі паспяхова завяршылі маршруты квэст-падарожжа, зарадзіліся пазітывам і правялі час з максімальнай карысцю!










