Усе дзеці любяць лета, бо гэта самая яркая і вясёлая пара года. Для дзяцей гэта пара доўгачаканых канікул. Работнікі Зэльвенскай раённай бібліятэкі наведалі аздараўленчы лагер “Блакітная хваля”, дзе правялі для дзяцей гадзіну вясёлых забаў “Звонкае лета – дзяцінства планета”. Рабяты пазнаёміліся з новымі кнігамі і маляўнічымі часопісамі, якія паступілі ў бібліятэку. Пад час мерапрыемства дзеці ўдзельнічалі ў конкурсах, адказвалі на пытанні віктарыны, адгадвалі загадкі, складвалі пазлы, гулялі ў настольныя і рухомыя гульні. Дзеці цікава і з карысцю правялі свой вольны час, сумясціўшы летні адпачынак з займальным чытаннем.











