Бібліятэкар Каралінскі сельскай бібліятэкі запрасіла рабят на дзень вясёлых забаў “Планета дзяцінства”. У ходзе мерапрыемства дзеці акунуліся ў вясёлую і сяброўскую атмасферу. Удзельнікам спатрэбілася кемлівасць, увага і спрыт. Дзень вясёлых забаў прайшоў сапраўды весела і падарыў удзельнікам добры настрой. У завяршэнні мерапрыемства ўсе атрымалі салодкія прызы за актыўны ўдзел і пазнаёміліся з кніжнымі навінкамі.








