Летнія канікулы — ідэальны час для адпачынку, гульняў і, вядома ж, добрых кніг. Бібліятэкары Зэльвенскай раённай бібліятэкі для дзяцей аздараўленчага лагера “Блакітная хваля” арганізавалі і правялі займальны літаратурны пікнік “Падарожжа на кніжную палянку”, які ператварыў звычайны дзень для дзяцей у сапраўдную прыгоду пад адкрытым небам. Дзеці змаглі не толькі атрымаць асалоду ад чытання кніг на свежым паветры, але і пагуляць у розныя развіваючыя гульні.









